Ужо некалькі дзесяцігоддзяў крочыць па ўсёй нашай краіне дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” і кожны год навучэнцы Раготнаўскай школы прымаюць у ёй актыўны ўдзел. Не засталіся ў баку і сёлета.
Дзеці сабралі 65 адзінак канцэлярскіх прыладаў: альбомы для малявання, каляровыя алоўкі, агульныя сшыткі, пластылін, фламастары, клей і іншае. Падарункі перададзены ў Дзятлаўскі раённы савет дзіцячага грамадскага аб’яднання “БРПА”.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі былі: Віталій Сямашка, Міхаіл Варнакоў, Ксенія Якаўчык, Мілена Сацута, Яўгенія і Сцяпан Кашырэц, Яўгеній і Дарья Саўрасевічы, Павел Прохараў, Дзмітрый Курман і Алег Касцюшка. Яны задаволены, што напярэдадні Калядаў і Новага года змогуць падарыць радасць і задавальненне дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу.
Надзея КАНЯВЕГА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup