Прыходзьце пакланіцца іконе

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дарагія браты і сёстры!

З 25 па 27 снежня ў храме святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава будзе знаходзіцца ікона свяціцеля Мікалая Цудатворцы з часціцай яго нятленных мошчаў. У гэтыя дні ў нашым храме будуць здзяйсняцца набажэнствы (літургіі, малебны з чытаннем акафіста свяціцелю Мікалаю), у час якіх будзем старанна маліцца, каб міласэрны Гасподзь па малітвах свяціцеля Мікалая пазбавіў нас ад цяжкай хваробы СOVID-19.

27 снежня, у нядзелю, з 13 да 14 гадзін будзе здзейснены аб’езд горада з іконай свяціцеля Мікалая. У гэты час заклікаем усіх далучыцца да супольнай малітвы (прачытаць малітву дома ад цяжкай хваробы або, пры жаданні, акафіст свяціцелю Мікалаю). Таму просім загадзя (на працягу гэтага тыдня) узяць у храме малітву ад цяжкай хваробы і пакінуць запіскі аб здароўі сваіх родных.

Храм адчынены штодня з 9 да 15 гадзін, а ў дні знаходжання іконы – з 8 да 18 гадзін.

Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі