Атрымалі прадуктовыя наборы.
Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа сустрэліся з інвалідамі I і II груп, якія жывуць у Дзятлаўскім раёне і аказалі ім пасільную матэрыяльную падтрымку. Сустрэча адбылася ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Прысутныя атрымалі харчовыя наборы і наборы бытавой хіміі з мыйнымі сродкамі і прадметамі гігіены.
Яшчэ раз аб прафілактыцы
У час складанай эпідэміялагічнай сітуацыі раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа працягвае шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
Старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна правяла для дзятлаўчан інфармацыйную гадзіну, падчас якой яшчэ раз нагадала пра меры прафілактыкі COVID-19 і сімптомы хваробы.
Акрамя гэтага, яна раздала бясплатныя шматразовыя маскі кожнаму з прысутных і расказала пра важнасць захавання масачнага рэжыму.
Рука падтрымкі – дзецям
Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа завіталі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Да выхаванцаў установы яны прыйшлі з падарункамі: сшыткамі, каляровымі алоўкамі і іншымі канцылярскімі прыладамі, а таксама цацкамі на любы густ.
СНІДу ‒ бой
Інфармацыйна-асветніцкую акцыю, прысвечаную барацьбе са СНІДам у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна правяла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.
Яна рассказала пра гісторыю ВІЧ-інфекцыі, шляхі распаўсюджвання і нагадала, што пры рэгулярным прыёме лекаў ВІЧ-станоўчыя людзі могуць жыць звычайным жыццём і нават мець здаровых дзяцей.
Марыя ПАПОВА
Фота аўтара
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup