З 28 па 30 снежня 2020 года ў Дзятлаўскім раёне праводзіцца агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, установаў, арганізацый Дзятлаўскага раёна, а таксама прыватных падворкаў у горадзе Дзятлаве.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама.
Крытэрыі ацэнкі конкурсу: афармленне фасада будынка і ўваходнай групы, прылеглай тэрыторыі, вітражоў і вітрын, адзінства стылю афармлення і цэласнасць кампазіцыі, выкарыстаннне новых дызайнерскіх рашэнняў у афармленні, тэхніка і якасць выканання.
31 снежня пераможцы будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі: сярод прадпрыемстваў, установаў, арганізацый (1 месца – 7 базавых велічыняў, 2 месца – 5 базавых велічыняў, 3 месца – 3 базавыя велічыні), сярод уладальнікаў прыватных падворкаў (1 месца – 3 базавыя велічыні, 2 месца – 2 базавыя велічыні, 3 месца – 1 базавая велічыня).
Аргкамітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup