25 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі дзятлаўчане і госці горада сабраліся на святочную Імшу.
Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павіншаваў прысутных са святам Божага Нараджэння і адрасаваў каталіцкім вернікам пажаданні дабра і міру.
Адна з прыхаджан зачытала святочны зварот да каталіцкіх вернікаў ад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Юныя вернікі ў тэатральнай пастаноўцы расказалі гісторыю нараджння сына Божага.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Наталля АВЯРЧУК