Каляндар добрых спраў

Грамадства Свежыя навіны

Штогод адчуваем таемнае чаканне цуду перад Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам.Кожны чалавек сам вырашае, чаму прысвяціць апошні месяц года.

Вучні Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы вырашылі правесці гэты час, здзяйсняючы добрыя справы. У рамках акцый “Нашы дзеці”, “Цуды на Каляды” ў нашай установе адукацыі саветам навучэнцаў быў распрацаваны міні-праект “Каляндар добрых спраў”. Дапамогу ў вырабе святочнага календара аказалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Цудоўны фааміран”.

Дзеці з’яўляліся ініцыятарамі шматлікіх творчых спраў, скіраваных на практычную рэалізацыю міні-праекта. Пачынаючы з 1 снежня, вучні працавалі і напаўнялі свае дні добрымі справамі. Так, яны ўпрыгожылі класныя кабінеты, фае, зрабілі фотазону, дапамаглі хвораму дзіцяці, арганізавалі збор другаснай сыравіны, падрыхтавалі творчыя нумары.

Штотыднёва падводзіліся прамежкавыя вынікі работы “Каляндара добрых спраў”, а самыя актыўныя і ініцыятыўныя ўзнагароджваліся салодкімі пачастункамі. На ўрачыстай лінейцы ганаровымі граматамі і прызамі былі адзначаны самыя творчыя навучэнцы.

Мы спадзяёмся, што дабрыня і міласэрнасць стануць неад’емнай часткай жыцця вучняў нашай школы, а дадзены праект стане штуршком для здзяйснення добрых спраў.

Марына НЯЧАЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: