Калядны турнір у Дзятлаве

Свежыя навіны Спорт і турызм

19 снежня ў горадзе Дзятлаве на абноўленай пляцоўцы са штучным пакрыццём, якая знаходзіцца ў раёне стадыёна “Колас”, прайшоў калядны турнір па міні-футболе.

Арганізатарамі турніру выступілі Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб і раённая федэрацыя футбола. Пераднавагоднія спаборніцтвы сталі заключнымі ў футбольным сезоне 2020 года. Турнір праводзіўся сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, установаў, КСУПаў і аматарскіх каманд. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды “Алгонь” (Казлоўшчына), “Ізакам” (Дзятлава), “Лібертас” (ААТ “Граніт-Агра”), а таксама футбалісты са Слоніма. Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У паўфіналах каманда “Алгонь” выйграла ў футбалістаў з Дзятлава з лікам 4 : 3, а сланімчане прайгралі “Лібертасу” – 2 : 7. У матчы за бронзу “Ізакам” адолеў слонімскіх футбалістаў з лікам 6 : 5. Чэмпіёнам каляднага турніру па міні-футболе стала каманда “Лібертас” з ААТ “Граніт-Агра”, якая ў фінальным матчы перамагла футбалістаў з Казлоўшчыны – 4 : 3.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – каманда “Лібертас”;

2 месца – каманда “Алгонь”;

3 месца – каманда “Ізакам”;

4 месца – каманда гасцей са Слоніма.

Пераможцы турніру былі ўзнагароджаны кубкам і дыпломам першай ступені, прызёры – дыпломамі адпаведных ступеняў. Таксама пераможцам і прызёрам спаборніцтваў былі ўручаны футбольныя мячы.

Вольга ВАСІЛЕНКА,
дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup