З развіццём інфармацыйнага грамадства фактычна штодзень здараюцца выпадкі, калі з дапамогай глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт учыняюцца розныя правапарушэнні і злачынствы.
Адным з найбольш частых супрацьпраўных учынкаў з’яўляецца распаўсюджванне звестак, якія прыніжаюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзян у сацыяльных сетках ВКонтакте, Twitter, Instagram, Facebook, мэсэнджарах Telegram, Viber, WhatsApp і на інфармацыйных рэсурсах.
Крымінальнае і адміністрацыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь вызначае паклёп як “распаўсюджанне заведама лжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу”.
У 2019 годзе ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь уступілі змяненні, якія крыміналізавалі такую кваліфікацыйную прыкмету, як “абраза ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт” (арт.189 КК РБ). Змяненні сталі неабходным элементам для барацьбы з падобнымі злачынствамі і іх папярэджання.
Без пакарання не застануцца распаўсюджванне заведама лжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп), а таксама наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме (абраза), калі яны ўтрымліваліся ў публічным выступленні, або ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, або ў сродках масавай інфармацыі, або ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання, або ў выдзеленай сетцы электрасувязі, а яшчэ паклёп, які ўтрымліваў абвінавачванне ва ўчыненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства.
Максімальнае пакаранне за падобныя правапарушэнні – абмежаванне волі да трох гадоў.
Акрамя таго, чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць павышаную адказнасць за дыфамацыю: 367 “Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (максімальная санкцыя – да 5 гадоў пазбаўлення волі), 368 “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (да 3 гадоў пазбаўлення волі), 369 “Абраза прадстаўніка ўлады” і 391”Абраза суддзі або народнага засядацеля”.
Важна разумець, што адна з асаблівасцяў інтэрнэту – дынамічнасць размешчанай інфармацыі: часта правапарушальнікі могуць выдаліць паклёп ці абразу. Аднак у інтэрнэце застаюцца сляды, і праваахоўныя органы могуць знайсці зламысніка.
Кожны карыстальнік сусветнага павуціння, які штодзень абменьваецца інфармацыяй у сетцы, павінен памятаць, што інтэрнэт – не месцам для самавызначэння за кошт прыніжэння гонару і годнасці іншых. У выпадку ўчынення супрацьпраўных дзеянняў вінаваты можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Віталь ЮРГО,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup