Ці аплачваюць дзятлаўчане камуналку?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Дэструкцыйныя тэлеграм-каналы не стамляюцца заклікаць беларусаў “не плаціць дзяржаве ні капейкі” за камунальныя паслугі.

Ці паддаліся на гэты сумніўны заклік нашы землякі, карэспандэнтка газеты высвятляла ў намесніка дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктара Дзедуля.

– Па ацэнках нашых спецыялістаў гэтыя заклікі не паўплывалі на асноўную масу жыхароў Дзятлаўскага раёна. Пераважная большасць спажыўцоў паслугаў жылкамунгаса – абачлівыя і адказныя людзі, якія аб’ектыўна ацэньваюць свае рашэнні і іх наступствы, таму штомесяц у поўным аб’ёме аплачваюць камуналку, – зазначае Віктар Станіслававіч. – Праўда, ёсць катэгорыя людзей, якія поўнасцю са жніўня 2020 года не аплачваюць паслугі. Такіх у нас 15 чалавек. Яшчэ сем грамадзян за той жа перыяд аплацілі паслугі часткова. Аднак хачу падкрэсліць, што даўжнікі ў нас былі ва ўсе часы, з імі мы пастаянна праводзім работу. Тлумачым людзям, што, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, неаплата камунальных паслугаў на працягу шасці месяцаў цягне за сабой страту жылля.

Абагульняючы атрыманую інфармацыю, зазначу, што перспектыва застацца без дома ці кватэры наўрад ці каго прывабіць. Таму, як рэагаваць на заклікі тэлеграмных разумнікаў, вырашайце самі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup