Запрашаем на віртуальную экскурсію “Наша музычнае мінулае”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Арганізацыя зменных выставаў на самую разнастайную тэматыку ў музейным пакоі Раклевіцкай школы стала ўжо добрай традыцыяй.

У пачатку II чвэрці ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Гісторыкі-краязнаўцы” выступілі з ініцыятывай адкрыць новую экспазіцыю “Наша музычнае мінулае”. Нас аб’яднала жаданне сабраць больш інфармацыі аб музычнай тэхніцы мінулага,  паказаць унікальную калекцыю музычнай апаратуры і яе эвалюцыю.

Вынікам практычнай дзейнасці стала адкрыццё цікавай выставы, на якой  прадстаўлены экспанаты музычнай апаратуры савецкай эпохі 50-х –  80-х гадоў ХХ стагоддзя. У вялікай колькасці сабраны і гуканосьбіты — грампласцінкі. Падчас арганізаванай экскурсіі навучэнцы  змаглі акунуцца ў свет музычнай гісторыі СССР. Яны ўбачылі сапраўдныя патэфоны, электрафоны, легендарныя савецкія магнітолы і прайгравальнікі. У навучэнцаў была ўнікальная магчымасць пачуць,  як гучыць патэфон, адкрылі для сябе чароўны свет музыкі сваіх бабуль і дзядуль.


Для большай колькасці наведвальнікаў была створана віртуальная экскурсія, з якой можна пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы  https://raklevichi.schools.by/pages/ekspozitsii-muzejnoj-komnaty

Праглядзець відэаролік будзе цікава і дарослым, і дзецям: адны адкрыюць для сябе чароўны свет музычнай тэхнікі мінулай эпохі, а другія –  успомняць гады свайго дзяцінства і юнацтва.

Наталля СОКАЛ,
педагог дадатковай адукацыі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup