За працу – пашана і ўзнагароды

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Аграрыі і работнікі перапрацоўчай прамысловасці працягваюць атрымліваць узнагароды па выніках працы за 2020 год.

Днямі cтаршыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык  і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык  з гэтай нагоды пабылі ў сельгаспрадпрыемствах і арганізацыях Дзятлаўскага раёна, каб павіншаваць лепшых працаўнікоў і ўручыць ім Ганаровыя граматы, дыпломы, Падзячныя пісьмы, грашовыя прэміі.

Па выніках спаборніцтваў сярод моладзевых экіпажаў, маладых вадзіцеляў, маладых аграномаў і інжынераў на перыяд уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2020 годзе  пераможцамі сталі: Аляксандр Майсейчык і Міхаіл Калодка (ААТ “Граніт-Агра”), Сяргей Пятліцкі (КСУП “Войневічы”), Вячаслаў Кастусік (КСУП “Дварэц-Агра”),  Аляксандр Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), Валерый Крысанаў (ААТ “Граніт-Агра”), Уладзімір Карыба (КСУП “Хвінявічы”), Андрэй Падліпскі (ААТ “Граніт-Агра”).

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны Ігар Язэпаў (ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”).

Дыпломы Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі: Юрый Варган (КСУП “Жукоўшчына”), Дзмітрый Болтач  (ААТ “Граніт-Агра”), Анатоль Марук і Мікалай Жынко (КСУП “Хвінявічы”).

Падзячным адрасам абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за лепшую працу ў перыяд уборкі збожжавых і зернебабовых культур у 2020 годзе была адзначана Вольга Сухецкая (КСУП “Войневічы”).

Ганаровымі дыпломамі Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК ўзнагароджаны пераможцы абласнога спаборніцтва на ўборцы лёну Валерый Ляўшук і Іван Кіслы (ААТ “Дварэцкі льнозавод”).

Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога камітэта профсоюза работнікаў АПК атрымалі Іван Ступчык (КСУП “Хвінявічы”), Генадзь Якубовіч (ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”).

Падзякай Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК адзначаны Станіслаў Харошка (ААТ “Граніт-Агра”), Наталля Шалесная (КСУП “Слава працы”).

Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК ўзнагароджаны Дзмітрый Бяляўскі  (КСУП “Войневічы”), Алена Касянюк (КСУП “Жукоўшчына”).

Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымалі Ніна Герасімчык (КСУП “Вензавец”), Ганна Кашко (КСУП “Слава працы”), Дзмітрый Бандарэнка (ААТ “Граніт-Агра”).

Падзякай Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК ўзнагароджаны: Дзмітрый Муха (КСУП “Хвінявічы”), Андрэй Пейдзік (ААТ “Граніт-Агра”), Валяр’ян Жукоўскі (КСУП “Дварэц-Агра”).

Падзячным пісьмом Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны: Кацярына Радзюк (ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”), Юлія Кекшук (ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”), Наталля Мухіна (ААТ “Дварэцкі льнозавод”).

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup