Тэрміны плацяжу падатку заканчваюцца

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Упраўленне па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці звяртае ўвагу грамадзян, у якіх ва ўласнасці або карыстанні знаходзяцца аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі, на тое, што тэрмін выплаты падатку на нерухомасць і плацяжоў за зямлю (у тым ліку арэнда зямлі) заканчваецца 16 лістапада 2020 года.

Заплаціць падатак можна:

— у любым аддзяленні банка або на пошце;

— з дапамогай інтэрнэт-банкінгу, у тым ліку ў асабістым кабінеце плацельшчыка;

— праз інфа-кіёск;

У выпадку адсутнасці (неатрымання) паведамлення на выплату падаткаў прапануем звярнуцца ў падатковы орган па месцы размяшчэння аб’ектаў падаткаабкладання.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі па выплаце маёмасных падаткаў за аб’екты нерухомай маёмасці, размешчаныя на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, грамадзянам і індывідуальным прадпрымальнікам варта звяртацца ў адпаведныя сельскія саветы па месцы размяшчэння будынкаў (пабудоў) і зямельных участкаў або ва ўпраўленне па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне па адрасе: г. Дзятлава, вул. Камсамольская, 2 або па тэлефонах: 2-42-50, 2-27-55, 2-25-11.

За несвоечасовую выплату падаткаў і арэнднай платы налічваецца пеня, а таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Вольга ЖАЛЯЗОЎСКАЯ,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup