Разам скажам: “СНІДу – не!”

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня, Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” дае старт раённаму моладзеваму конкурсу малюнкаў “СНІДУ – не!”.

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы і маладыя работнікі раёна, якія з’яўляюцца членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.  Па ўмовах конкурсу, работы могуць быць як аўтарскімі, так і калектыўнымі па прынцыпе “адзін удзельнік – адна работа”. Прымаюцца графічныя і каляровыя малюнкі, дазваляецца маляваць фарбамі, алоўкамі, фламастарамі. Галоўнае патрабаванне: работа павінна адпавядаць заяўленай тэме. Сюжэты малюнкаў могуць тычыцца шляхоў захворвання на ВІЧ, СНІД, прафілактычных мерапрыемстваў, традыцый Дня барацьбы са СНІДам, яго сімволікі.

Малюнкі і плакаты можна дасылаць у раённы камітэт ГА “БРСМ” да 1 снежня ўключна. Паколькі конкурс праходзіць дыстанцыйна, прымаюцца і фотаздымкі работ, якія можна адправіць на электронны адрас арганізацыі: brsm@dyаtlovo.gov.by.

Вынікі конкурсу будуць надрукаваны ў раённай газеце, пераможцы і прызёры атрымаюць узнагароды.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup