Па ўстанаўленні межаў Парэцкага сельсавета

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Дзятлаўскім  раённым выканаўчым камітэтам 14 кастрычніка 2020 года ў раённай газете «Перамога» і на яе афіцыйным сайце ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет было размешчана паведамленне па устанаўленні межаў Парэцкага сельсавета.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць свае меркаванне па пытаннях ўстанаўлення межаў Парэцкага сельсавета.

На працягу месяца з даты размяшчэння ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет ва ўпраўленне землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам, неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні межаў Парэцкага сельсавета адсутнічае.

Андрэй САДОЎСКІ, 
старшыня Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup