Жукоўшчынская сельская бібліятэка працягвае знаёміць сваіх карыстальнікаў з творчасцю паэтаў і пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года.
26 лістапада наша краіна адзначыць 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Бібліятэка запрашае сваіх чытачоў пазнаёміцца з выставай “Рыцар слова”, на якой прадстаўлены празаічныя творы, кнігі паэзіі, рукапісныя старонкі і творы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу. Выстава дапоўнена фотаздымкамі пісьменніка.
Таксама бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да абласной анлайн-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”.
Каб прыняць удзел, неабходна:
прачытаць на відэа любімы верш або ўрывак з твора У. Караткевіча (не больш за 2 хвіліны);
даслаць відэаролік да 21 лістапада на электронную пошту zhuksb@tut.by;
паведаміць назву твора, прозвішча, імя чытальніка і яго месца жыхарства.
Электронны рэсурс будзе прадстаўлены на сайце раённай бібліятэкі http://www.libdyatlovo.grodno.by/ у дзень нараджэння пісьменніка.
Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі