Паважаныя калегі!
Дзякуючы вашай штодзённай працы ажыццяўляецца электразабеспячэнне ўсяго Дзятлаўскага раёна: ёсць святло ў дамах, працуюць прадпрыемствы і заводы, сацыяльныя і культурныя аб’екты. Наша праца тэхнічна складаная, практычна звязаная з небяспекай. Ва ўмовах пазаштатных сітуацый вы гатовыя працаваць бесперапынна ў любы час сутак, нягледзячы на экстрэмальныя ўмовы надвор’я, сямейныя абставіны і стомленасць. Дасягненні і поспехі філіяла – гэта, перш за ўсё, заслуга прафесіяналізму, самааддачы і адказнасці кожнага з вас: інжынера, бухгалтара, механіка, эканаміста і электраманцёра, дыспетчара і кіраўніка.
У гэты знамянальны для нашага філіяла дзень я хачу падзякаваць ўсім вам за вашу працу, вашу адданасць прафесіі. Наперадзе нас чакаюць новыя цікавыя задачы, працоўныя поспехі і, магчыма, цяжкасці, з якімі, я ўпэўнены, мы справімся.
Асобна хачу выказаць словы вялікай удзячнасці ветэранам энергетыкі. Шмат у чым дзякуючы вашай працы мы сёння маем стабільнае і эфектыўнае прадпрыемства. Закладзеныя вамі добрыя традыцыі, ваш вопыт дапамагаюць нашаму калектыву эфектыўна вырашаць задачы, якія перад ім ставіць час.
Паважаныя калегі і ветэраны, я віншую вас з юбілеем філіяла і хачу пажадаць моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Нашаму шматлікаму калектыву жадаю
бяспечнай і безаварыйнай працы, новых працоўных перамог і прафесійных поспехаў!
Анатоль Міклашэвіч,
Дырэктар філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі”