Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа.
Жукоўшчынская сельская бібліятэка цесна супрацоўнічае з мясцовымі майстрамі. У бібліятэцы арганізавана выстава-хобі ”Уцеха для вачэй, суцяшэнне для душы”. Свае работы на выставу прадставіла чытачка Вера Грыгелевіч, у яе руках атрымліваюцца цудоўныя вырабы са стужак.
Вера Васільеўна нарадзілася ў вёсцы Струган Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Але лёс склаўся так, што ў 2013 годзе яна з сям’ёй пераехала ў аграгарадок Жукоўшчына, працуе ў КСУП “Жукоўшчына” аператарам ЭВМ. У вольны час разам з дачушкай Анютай, навучэнкай 7 класа, ствараюць прыгожыя вырабы. У чытачоў, якія наведваюць выставу, яна выклікае добры настрой і радасныя эмоцыі.
Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup