На Дзятлаўшчыне прайшла ўрачыстая цырымонія да Дня настаўніка (+відэа)

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

2 кастрычніка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ўшанавалі работнікаў сферы адукацыі раёна.

Самыя шчырыя словы віншаванняў прагучалі для тых, хто нясе веды маладому пакаленню, вучыць дзяцей цаніць сапраўдныя каштоўнасці, любіць свой край, умець сябраваць і старанна працаваць.

Аб тым, якімі павінны быць Настаўнікі з вялікай літары, паразважалі ветэраны педагагічнай працы, настаўнікі, якія сёння працуюць у школе, іх навучэнцы і нават выхаванцы дзіцячага садка. Прыемнай нечаканасцю для прысутных сталі відэавіншаванні ад былых выпускнікоў, а сёння спецыялістаў розных сфераў раёна, былых кіраўнікоў аддзела адукацыі райвыканкама.

З лепшымі пажаданнямі да педагогаў Дзятлаўшчыны звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

– Усе мы, незалежна ад узросту, адчуваем дачыненне да вашага свята, бо ў кожнага з нас ёсць настаўнік, чыя мудрасць, адданасць любімай справе, дапамаглі сфарміраваць наш светапогляд, вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху. Высакародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўжды карысталася асаблівай павагай.

Сёння на Дзятлаўшчыне працуе 502 педагагічных работніка, 13 з якіх – маладыя спецыялісты. Яны вучаць і выхоўваюць больш за тры тысячы дзяцей. Радуе, што педагогі раёна пастаянна развіваюцца і самаўдасканальваюцца, як вынік – іх перамогі на конкурсах розных узроўняў. Так, на конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”, дзякуючы  педагогам гімназіі № 1 горада Дзятлава Святлане Кятко, Валянціне Багдановіч, наш раён ведаюць не першы год. Варта адзначыць іх калегу па ўстанове – Наталлю Клімец, якая стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2020”, і дастойна прадстаўляе наш раён на рэспубліканскім этапе. Мы ганарымся дасягненнямі нашых педагогаў на даследчых канферэнцыях. Гэта Алена Баковіч і Алена Варанец (Новаяльнянская школа), Тамара Буяк (Казлоўшчынская школа), Людміла Грэйня (Вензавецкая школа). Значныя дасягненні і ў намеснікаў дырэктараў Наталлі Тамашовай (Вензавецкая школа), Таццяны Умоўскай (Новаяльнянская школа), якія заваявалі пяць дыпломаў на абласным конкурса “Метадычны экспрэс-2020”. Дзякуем педагогам, якія дапамаглі дасягнуць высокіх балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні: па сямі прадметах Дзятлаўшчына мае вынікі вышэйшыя за абласныя, а ў Гезгалаўскай сярэдняй школе, Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе працэнт паступлення ў ВНУ – большы за 70 %, у гімназіі № 1 горада Дзятлава – большы за 94 %. Парадаваў і Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, які другі год запар займае лідзіруючыя пазіцыі на лепшую пастаноўку работы ў шматпрофільных установах дадатковай адукацыі Гродзеншчыны. Асаблівыя словы падзякі – ветэранам педагагічнай працы за вялікі ўклад у выхаванне і навучанне не аднаго пакалення дзятлаўчан.

Шчасця, здароўя, невычэрпнай энергіі, мудрасці і дабрабыту вам, педагогі.

Эстафету віншаванняў у кіраўніка раёна перанялі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Станіслаў Фабішэўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар.

Прыемным момантам свята стала ўзнагароджанне лепшых педагогаў раёна. Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі адзначаны Наталля Клімец, Вольга Старыкава.

Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама атрымала Таццяна Ваніслаўчык. Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканакама – Аксана Роўба. Граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканакама былі ўручаны Марыі Міхайлоўскай, Ганне Шундрык, Марыі Шавель, Таццяне Бялятка, Святлане Іода.

Падзячныя пісьмы старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі Ларыса Брагіна, Міхаіл Лук’янчык, Наталля Пазняк, Святлана Ус.

Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Таццяна Кулеш, Ірына Лагун. Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама – Лідзія Лябецкая, Валянціна Русіна, Еўдакія Улога, Анжэла Грыб, Кацярына Латушка, Інэса Лупач, Ала Казак.

Нагрудным знакам “За адданасць галіноваму прафсаюзу”адзначана Марына Лашкоўская. Грамату Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза адукацыі і навукі атрымала Жанна Жых. Падзячнае пісьмо Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза адукацыі і навукі было ўручана Наталлі Якабчук. Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза адукацыі і навукі атрымалі Святлана Навагран, Наталля Сідорчык, Ілона Сіняк, Ганна Шундрык. У час урачыстай цырымініі ветэранам педагагічнай працы былі ўручаны падарункі ад раённай арганіазацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. І гэта толькі частка ўзнагародаў, якія ў час свята атрымалі паспяховыя педагогі Дзятлаўшчыны.

Яркім падарункам для настаўнікаў стала выступленне іх вучняў і калегаў па цэху. Песні, музычныя нумары, кранальныя вершы – усё гэта стварыла асаблівую атмасферу дачынення кожнага прысутнага ў зале да вялікай дружнай педагагічнай сям’і. Як пацвярджэнне гэтаму прагучала заключная песня “Мы – адзінае цэлае”.

Ірына СТЫРНІК 
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup