З надыходам восеньскіх дзён павялічваецца рызыка паражэння электрычным токам пры лоўлі рыбы вудачкай паблізу паветраных ліній электраперадач.
Лоўля рыбы з берага ажыццяўляецца тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх дасягае шасці метраўі больш, што дастаткова для таго, каб дакрануцца да правадоў лініі. Вудзільны для вудаў вырабляюцца з вугляпластыку, якія маюць малую вагу, дастатковую даўжыню і добра праводзяць электрычны ток. Пры дотыку вудзільнам або лескай правадоў паветранай лініі, а таксама набліжэнне да іх на недапушчальную адлегласць, пад дзеянне электратоку трапляе не толькі чалавек, які трымае вуду, але і той, хто знаходзіцца побач (з-за крокавага напружання). Часцей за ўсё такі дотык прыводзіць да трагічных наступстваў. Пры лоўлі рыбы чалавек канцэнтруецца на рыбалцы і не заўважае небяспекі.
Правіламі аховы электрычных сетак уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка (для вадаёмаў частка воднай прасторы) і паветранай прасторы, абмежаваных вертыкальнымі плоскасцямі. У ахоўных зонах гэтых ліній, якія праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў або па іх берагах, забараняецца лавіць рыбу вудай. Як правіла, такія месцы абсталяваны плакатамі, якія папярэджваюць аб небяспецы вядзення у гэтым месцы рыбнай лоўлі.
Паважаныя аматары рыбнай лоўлі! Перш чым прыступіць да займальнага і карыснага занятку, пераканайцеся, што паблізу няма паветраных ліній электраперадачы. Папярэджвайце аб небяспецы іншых асобаў, якія знаходзяцца ў полі зроку, парушаюць правілы аховы электрычных сетак і падвяргаюць небяспецы сваё жыццё і жыццё навакольных.
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup