Калі вы валанцёры БРСМ “Добрае сэрца”, маеце паспяховы вопыт валанцёрскай дзейнасці, якім хочацца дзяліцца, жадаеце падтрымаць сваіх валанцёраў-актывістаў, развівацца і дапамагаць людзям – прыміце ўдзел у рэспубліканскім моладзевым конкурсе “Валанцёр года-2020”.
Заявіць аб сабе можна ў некалькіх намінацыях. Відэаролікі-творчыя справаздачы аб рабоце да трох хвілін неабходна падрыхтаваць для намінацый “Асабісты ўклад” і “Лепшы валанцёрскі атрад”. У намінацыі “Лепшая навучальная праграма для валанцёраў” могуць прыняць удзел тыя, хто мае ўласныя арыгінальныя навучальныя праграмы для падрыхтоўкі валанцёраў. Аўтарскую навучальную праграму трэба прадаставіць разам з заяўкай на ўдзел. Яшчэ адна намінацыя – “Лепшы іміджавы плакат” для конкурсных палотнішчаў, якія папулярызуюць валанцёрскі рух у Беларусі. А валанцёрскя атрады, у якіх ёсць уласная супольнасць ў інтэрнэце, могуць заявіцца ў намінацыі “Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы” (група можа быць створана “ВКонтакте”, “Instagram” і іншых сацсетках).
Матэрыялы на конкурс неабходна падаць да 25 кастрычніка 2020 года ў Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” у раздрукаваным выглядзе.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup