Раённы сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў у Дзятлаве (+відэа)

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

24 кастрычніка ў горадзе Дзятлаве на плошчы 17 Верасня прайшоў раённы сельскагаспадарчы кірмаш.

Раніцай можна было назіраць, як людзі, хто пешшу, хто на веласіпедзе ці машыне накіроўваліся ў бок гарадской плошчы. Нягледзячы на ​​дрэннае надвор’е, усе спяшаліся на апошні ў гэтым сезоне восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш.

Дзятлаўчане куплялі агародніну і садавіну, мёд, арэхі, рыбу, зерне.

 

У прадпрымальніцы з Ліды Наталлі Сянкевіч гараджане маглі набыць саджанцы розных пладовых дрэваў. Як расказала жанчына, вялікім попытам карыстаюцца саджанцы персікаў і абрыкосаў.

Прадаўцы з Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Валянціна Бартко і Тамара Ляшчун прапаноўвалі землякам духмяныя булкі і смачнае пячэнне.

На восеньскім кірмашы былі і рамеснікі, якія гандлявалі вырабамі з драўніны для бытавых патрэб, сувенірамі, цукеркамі на палачках.

У дзяўчат з Віцебска мясцовыя жыхары маглі купіць усходнія прысмакі: рахат-лукум, арахіс у какосавым соку, нугу з пялёсткамі руж і шафранам.

На кірмашы ў шырокім асартыменце была прадстаўлена прадукцыя Слонімскага мясакамбіната.

Жывой рыбай з фермерскай гаспадаркі “Рыбнае” гандляваў прадавец Яўген Касцюк. Мужчына адзначыў, што дзятлаўчане актыўна разбіраюць карасёў і карпаў.

Мясцовы жыхар Людвіг Варабей прапаноўваў гараджанам упрыгожыць свае ўчасткі хрызантэмамі, гваздзікамі, пеларгоніямі.

Прадавец Немізад Аліеў з Навагрудскага раёна гандляваў агароднінай. Ён адзначыў, што ў асноўным купляюць бульбу і капусту.

Каб было весялей, для ўдзельнікаў кірмашу з канцэртнай праграмай выступаў калектыў народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”.

Удзельнікі раённага сельскагаспадарчага кірмашу падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Яніна Славінская з Навагрудка:

Валянціна Парфімчык з Дзятлава:

За лепшую арганізацыю гандлю сярод сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўскага раёна былі ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі: першае месца – у КСУП “Жукоўшчына”, сярэбраная перамога – у КСУП “Хвінявічы”, бронза – у КСУП “Дварэц-Агра”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота і відэа аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup