Піяр-акцыя “Моладзь супраць наркотыкаў!”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Члены антынаркатычнага атрада “Нарка-stop” Казлоўшчынскай сярэдняй школы добра ведаюць, якую непапраўную шкоду здароўю наносяць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх аналагі.

Больш за тое, рабяты ведаюць, наколькі сур’ёзныя прававыя наступствы для тых, хто вырашыў у сваім жыцці хоць раз звязацца з забароненымі рэчывамі.

З мэтай павышэння дасведчанасці навучэнцаў, бацькоў аб негатыўных наступствах наркаспажывання, фарміравання здаровага ладу жыцця члены антынаркатычнага атрада раздалі ва ўстанове адукацыі і ў пасёлку антынаркатычныя паштоўкі, буклеты “Моладзь супраць наркотыкаў”, “Расфарбуй сваё жыццё ўсімі колерамі вясёлкі”, “Мы за жыццё без залежнасці”, “Я выбіраю жыццё”, “Жыццё без наркотыкаў – дарога да шчасця”.

Сваім заклікам “Я – супраць наркотыкаў! Ты – са мной?!” члены антынаркатычнага атрада правялі агітацыю за здаровы лад жыцця.

Наталля КАЎЦЭВІЧ,
педагог-арганізатар Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup