14 кастрычніка 2020 года натарыусы натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна ПРЫМУЦЬ УДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АКЦЫІ ПА БЯСПЛАТНЫМ КАНСУЛЬТАВАННІ ШМАТДЗЕТНЫХ МАТУЛЬ з нагоды святкавання Дня маці ў Рэспубліцы Беларусь.
На працягу працоўнага дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, змогуць звярнуцца ў натарыяльную кантору і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю: сумесная ўласнасць мужа і жонкі, афармленне даверанасцяў, шлюбных дагавораў, дагавораў дарэння, куплі-продажу нерухомай і іншай маёмасці.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup