З прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Свежыя навіны Улада

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Гэта свята людзей, якія прысвяцілі сябе развіццю паліўна-энергетычнага комплексу рэспублікі, ужо традыцыйна з’яўляецца яркай падзеяй для ўсіх грамадзян нашай краіны.
У Беларусі заўсёды з глыбокай павагай ставіліся да працы, якая прыносіць цяпло, святло і ўтульнасць у дамы, якая забяспечвае палівам айчынныя прадпрыемствы.
Нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць даюць народнай гаспадарцы магчымасць эфектыўнага функцыянавання, станоўчы імпульс развіццю ўсіх галін нацыянальнай эканомікі.
Высокі прафесіяналізм работнікаў галіны і адказнасць за выкананне пастаўленых задач служаць залогам дынамічнага развіцця не толькі паліўна-энергетычнага комплексу краіны, але і беларускай эканомікі ў цэлым.
У гэты святочны дзень жадаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ветэранам працы, рабочым, інжынерна-тэхнічнаму і абслугоўваючаму персаналу, кіраўнікам галіны.
Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы Савет дэпутатаў 
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: