У КСУП “Жукоўшчына” актыўна вядуць уборку кукурузы на сілас.
Нарыхтоўшчыкі фуражу гэтымі днямі косяць кукурузу з адначасовым здрабненнем, а затым закладваюць у сіласныя траншэі. Гаспадарка імкнецца як мага хутчэй справіцца з пастаўленай задачай і назапасіць якасны корм.
Механізатар камбайна “Ягуар-870” Юрый Варган за лічаныя хвіліны напаўняе прычэп трактара зялёнай масай. Работа ў корманарыхтоўшчыкаў спорыцца. Сабраны ўраджай яны звозяць у сіласныя траншэі, дзе на трамбоўцы працуюць Аляксандр Кульбей і Аляксандр Аўцынаў.
На 4 верасня ў КСУП “Жукоўшчына” ўбрана 2160 тон кукурузы з 98 гектараў, а гэта 16 % ад плана. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай сельскагаспадарчай культуры ў гаспадарцы 220 цэнтнераў з гектара.
Усяго ў раёне сёлета пасеяна 4980 гектраў кукурузы, ужо ўбрана 545 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць – 206 цэнтнераў з гектара.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup