Новыя назначэнні ў Дзятлаўскім раёне

Важнае Улада

Намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Віталь Станіслававіч Юрго

Нарадзіўся 31 сакавіка 1980 года ў вёсцы Вянскі Воранаўскага раёна.

У 1997 годзе скончыў Жырмунскую сярэднюю школу. З 1997 па 1999 гады праходзіў навучанне ў Ашмянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме па спецыяльнасці “Правазнаўства”, кваліфікацыя “Юрыст”.

На першае месца работы прыбыў у ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, дзе з 1999 па 2006 гады працаваў на пасадзе юрысконсульта.

Паралельна з 2001 па 2005 гады праходзіў навучанне на завочным аддзяленні Мінскага інстытута кіравання па спецыяльнасці “Правазнаўства”, кваліфікацыя “Юрыст”.

З 2006 па 2015 гады Віталь Станіслававіч Юрго працаваў юрыстам у сістэме ААТ “Белаграпрамбанк”.

У 2014 годзе паступіў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзе да 2016 года завочна вучыўся па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах прамысловасці”, кваліфікацыя “Эканаміст-менеджар”.

Са снежня 2015 года Віталь Станіслававіч Юрго працуе ў органах пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Пачынаў стажорам, памочнікам пракурора Карэліцкага раёна.

У кастрычніку 2018 года быў назначаны старшым памочнікам пракурора Навагрудскага раёна.

14 верасня 2020 года Віталь Станіслававіч Юрго назначаны на пасаду намесніка пракурора Дзятлаўскага раёна.

Жанаты, гадуе двух непаўналетніх дзяцей.

***

Дырэктар КСУП  “Дварэц-Агра”

Вадзім Віктаравіч Царык

Нарадзіўся 11 ліпеня 1989 года ў вёсцы Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Па нацыянальнасці беларус.

Мае вышэйшую адукацыю.

У 2009 годзе закончыў Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж па спецыяльнасці “Аграном”, у 2016 годзе – Гродзенскі аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Эканаміст-менеджар”.

З 2009 па 2014 год працаваў аграномам-аграхімікам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Белагурна”.

На працягу 2014-2015 гадоў – спецыяліст па продажы ТАА “Дыяэкспарт”.

З 2016 па 2020 год працаваў галоўным спецыялістам у галіне арганізацыі і вядзення сацыяльнай і ідэалагічнай работы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Русь-Агра”.

Са студзеня 2020 года быў прызначаны на пасаду кіраўніка па вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дварэц-Агра”.

З 21 верасня 2020 года – дырэктар КСУП  “Дварэц-Агра”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup