Заўсёды можна знайсці час для добрых спраў.
Нядаўна актывісты раённага савета ветэранаў наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Да выхаванцаў установы яны прыйшлі з падарункамі, якія дапамогуць дзецям пры навучанні. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі размалёўкі, каляровыя алоўкі і іншыя канцылярскія прылады.
Старанна вучыцца, быць здаровымі, радаваць татаў і мамаў на развітанне выхаванцам цэнтра пажадала сакратар раённага савета ветэранаў Ядзвіга Гушча.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена раённым саветам ветэранаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup