17 верасня ў зале аддзялення паштовай сувязі «Дзятлава-1» праходзіў Дзень падпісчыка на раённую газету «Перамога».
Акцыю сувязісты-паштавікі праводзілі разам з работнікамі рэдакцыі газеты «Перамога». Наведвальнікі паштовага аддзялення мелі магчымасць выпісаць раёнку, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, атрымаць прызы і свежы нумар «Перамогі».
Падпіска на раёнку прадоўжыцца да 27 верасня. Хто яшчэ не аформіў падпіску, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup