Штогод у першую нядзелю восені наша краіна святкуе Дзень беларускага пісьменства.
Сёлета яго ўдзельнікаў будуць прымаць у Бялынічах Магілёўскай вобласці, дзе сустрэнуцца ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа.
На Дзятлаўшчыне таксама будуць ладзіцца мерапрыемствы да гэтай даты. У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ўжо працуе кніжная выстава “Асветнікі Беларусі”, на якой можна пазнаёміцца з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага кнігадрукавання, жыццём і асветніцкай дзейнасцю Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага.
Таксама ў фае бібліятэкі працуе фотазона “Чайная чытальня”. Яе гаспадыня – прыгожая вялікасвецкая дама ў багатай сукенцы ў пол і какетлівым капелюшы. Тут можна не толькі прысесці і пачытаць тое, што зацікавіла, але і пабыць самой гаспадыняй, зрабіць прыгожы фотаздымак. Пэўна, знойдуцца жадаючыя пусціцца ў вандроўку на машыне часу ў Парыж і наведаць ХVIII-ХIХ стагоддзе, каб пабыць прыгожай гаспадыняй “Чайнай чытальні”.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup