Дзень беларускага пісьменства – традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўнага здабытку нашага народа.
Беларусь – радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню, тут беражліва захоўваюць дасягненні мінулых пакаленняў.
Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцяў грамадзян.
У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Актыўна падтрымліваецца развіццё нацыянальнага кнігавыдання і друку, ствараюцца ўсе ўмовы для выяўлення і падтрымкі сапраўдных талентаў.
Сардэчна віншуем дзятлаўчан са святам, жадаем моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення, міру і дабрабыту.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт