Сусветны дзень бяспекі пацыентаў – гэта глабальная кампанія па павышэнні дасведчанасці аб бяспецы пацыентаў і каардынавання намаганняў для яе забеспячэння як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.
Медыцынская дапамога не павінна рабіць шкоды нікому.
Пацыентам:
* Прафілактыка захворванняў – аснова вашага здароўя і дабрабыту.
* Своечасова звяртайцеся па медыцынскую дапамогу.
* Не саромейцеся задаваць пытанні медыцынскаму персаналу.
* Інфармуйце медыцынскіх работнікаў аб любых адхіленнях у стане свайго здароўя.
Медыкам:
* Працуйце ў інтарэсах бяспекі пацыентаў.
* Пастаянна павышайце сваю кваліфікацыю і паглыбляйце веды па бяспецы пацыентаў.
* Фарміруйце культуру бяспекі пацыентаў у медыцынскіх арганізацыях.
Алена КУЦКО,
загадчыца Дзятлаўскай раённай паліклінікі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup