3 верасня ў пярвічцы ГА “БРСМ” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы адбыўся адкрыты дыялог “18 гадоў разам з ГА “БРСМ”.
Мерапрыемства было прымеркавана да 18-годдзя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У дыскусіі прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў.
За 18 гадоў існавання ГА “БРСМ” стала самым шматлікім моладзевым аб’яднаннем краіны і вядучай моладзевай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі. У БРСМ мноства добрых традыцый, якія аб’ядноўваюць тысячы маладых людзей у вялікую сям’ю, здольную здзяйсняць значныя справы і атрымліваць новыя перамогі.
“У кожнага з нас ёсць ідэі, задумкі, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў,” — адзначыла дырэктар установы Г.І. Франюк.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае ў сваіх радах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым і яркім сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
Удзельнікі адкрытага дыялогу абмеркавалі самыя яркія мерапрыемствы, праеты ГА “БРСМ”, падзяліліся сваімі планамі па далейшым развіцці пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” у новым навучальным годзе.
Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup