Як справы на вясковым выбарчым участку?

Важнае Грамадства

Карэспандэнтка газеты гутарыць з сакратаром участковай камісіі Раклевіцкага ўчастка для галасавання № 12 Аленай Ёда.

– Алена Тадэвушаўна, колькі выбаршчыкаў маеце на ўчастку?

– Наш участак для галасавання налічвае 844 выбаршчыкі. Людзі рознага ўзросту, многа – сталага веку.

– Колькі ж гадоў вашаму самаму пажылому выбаршчыку?

– 101 год мае Яўгенія Ільінічна Лайло з Раклевічаў. На жаль, сама яна наведаць участак ужо не можа. Але мы можам па заявах жыхароў праводзіць галасаванне на даму.

– У якія вёскі давядзецца наведацца, адкуль ёсць заяўкі?

– Паедзем у Засецце, Норцавічы, Пенчыцы, Селівонкі, Навасёлкі да пажылых людзей, каму з-за хваробаў і інваліднасці праблематычна дабрацца да Раклевічаў.

– А ёсць у спісах выбаршчыкаў тыя, хто атрымаў права прагаласаваць упершыню?

– У нас пяць чалавек, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. На памяць пра першыя выбары падорым ім календары.

– Прыходзіў хтосьці з іх ужо галасаваць?

– Пакуль не. Чакаем і запрашаем на ўчастак для галасавання. Нагадаю, мы працуем цяпер з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін. Участак знаходзіцца ў будынку Раклевіцкага дома культуры.

– А колькі ўсяго чалавек ужо прагаласавалі?

– За тры дні датэрміновага галасавання – 164 чалавекі.

Ганна СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: