Па інфармацыі сельгасупраўлення, на 14 жніўня з дзевяці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны пяць скончылі ўборку зерневых і зернебабовых культур: КСУП “Белагурна”, “Дварэц-Агра”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, ААТ “Граніт-Агра”.
Ужо намалочана 53 852 тоны збожжа, сярэдняя ўраджайнасць складае 36,9 цэнтнера з гектара. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Граніт-Агра” – 54,7 цэнтнера з гектара.
Таксама ў раёне скончана ўборка азімага і яравога ячменю, азімай пшаніцы, гароху. Аўса ўбралі 99 % ад задання, азімага трыцікале 94 %, яравой пшаніцы 88 %, жыта 46 %.
У сельгаспрадпрыемствах спраўляюцца і з нарыхтоўкай кармоў: усяго па раёне нарыхтавана 80 % ад задання сена (у лідарах – КСУП “Хвінявічы”, “Слава працы”, СГФ “АграМілк”), 77 % сенажу (хутчэй спраўляюцца з заданнем КСУП “Жукоўшчына”, “Войневічы”, СГФ “АграМілк”).
На 96 % справіліся аграрыі з заданнем па другім укосе траваў: скошаны 9526 гектараў. Церабленне лёну выканана на 95 % ад запланаванага.
Лепшыя на ўборцы па стане на раніцу 13 жніўня (збожжа + рапс)
1-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю звыш 12 кг/с
Уладзімір і Андрэй Гукішы (ААТ “Граніт-Агра”), Лексіён-580, 2601 тона
2-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю 10-12 кг/с
Уладзімір і Іван Чарняўскія (ААТ “Граніт-Агра”), Джон-Дзір 9640, 2081 тона
Андрэй Літвінскі і Дзмітрый Гольмант (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218, 1667 тон
Юрый Буткевіч і Дзяніс Болтач (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218, 1617 тон
Аляксандр Майсейчык і Міхаіл Калодка (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218, 1521 тона
Аляксандр Кастусік (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1519 тон
Алег Грыб і Андрэй Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218, 1510 тон
Андрэй і Сяргей Ляўкевічы (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1510 тон
3-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю да 10 кг/с
Анатоль Марук і Мікалай Жынко (КСУП “Хвінявічы”), Ліда-1300, 954 тоны
Анатоль Лаўнік і Аляксандр Марук (КСУП “Хвінявічы”), КЗС-10К, 918 тон
Аляксандр Чувак (КСУП “Белагурна”), КЗС-10К, 723 тоны
Вадзіцелі на адвозцы збожжа
Аўтамабілі “МАЗ” з прычэпам
Аляксандр Бакей (ААТ “Граніт-Агра”), 2859 тон
Андрэй Гулецкі (ААТ “Граніт-Агра”), 2461 тона
Казімір Рысюк (ААТ “Граніт-Агра”), 2401 тона
Андрэй Бяляўскі (КСУП “Войневічы”), 1611 тон
Аўтамабілі “МАЗ” з грузападымальнасцю 8-10 тон без прычэпа
Васіль Жых (КСУП “Дварэц-Агра”), 2096 тон
Анатоль Басай (КСУП “Жукоўшчына”), 1814 тон
Валерый Крысанаў (ААТ “Граніт-Агра”), 1804 тоны
Сяргей Сямашка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1660 тон
Дзмітрый Маліка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1609 тон
Андрэй Сідэнка (КСУП “Войневічы”), 1364 тоны
Аўтамабілі з грузападымальнасцю да 5 тон
Дзяніс Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 1606 тон
Віктар Тарас (ААТ “Граніт-Агра”), 1227 тон
Андрэй Гутар (КСУП “Жукоўшчына”), 1129 тон
Аляксандр Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 1017 тон
Аляксей Варвашэвіч (ААТ “Граніт-Агра”), 854 тоны
Ілья Мамакоў (КСУП “Войневічы”), 531 тона
Звяно аператараў зернесушыльных комплексаў
Андрэй Буча (ААТ “Граніт-Агра”), КЗСВ-30Г, 7351 тона
Павел Глоцька (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗСВ-30, 7168 тон
Вадзім Францішчык (КСУП “Войневічы”), КЗСВ-30, 4310 тон
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup