Паводле артыкула 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, рабаванне – гэта адкрыты крадзеж маёмасці, учынены без гвалту, або спалучаны з гвалтам, які не ставіць жыццё і здароўе пацярпелага пад пагрозу, або з пагрозай выкарыстання такога гвалту.
Крадзеж лічыцца адкрытым, калі ўчыняецца ў прысутнасці пацярпелага або асобаў, у валоданні ці пад аховай якіх знаходзіцца маёмасць, або у прысутнасці іншых асобаў, калі рабаўнік усведамляе, што прысутныя разумеюць характар яго дзеянняў, але ігнаруе гэтыя абставіны.
За адкрыты крадзеж маёмасці (рабаванне) законам прадугледжаны грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Вінаватыя ў рабаванні, спалучаным з гвалтам, які не ставіць жыццё і здароўе пацярпелага пад пагрозу, або з пагрозай выкарыстання такога гвалту, або ўчынены паўторна ці групай асобаў, ці з пранікненнем у жыллё, караецца абмежаваннем волі да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі ад двух да шасці гадоў.
За рабаванне ў буйным памеры прадугледжана больш суровае пакаранне – пазбаўленне волі ад трох да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.
Калі ж рабаванне ўчыніла арганізаваная група або яно ўчынена ў асабліва буйным памеры, то пакараннем стане пазбаўленне волі ад пяці да трынаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup