Аб занятасці насельніцтва і налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2020 года
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2020 года было задзейнічана 10,9 тысячы чалавек.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) склала 855 рубля, у тым ліку ў чэрвені 2020 года – 905,2 рубля і павялічылася ў параўнанні з маем 2020 года на 1,3 %, або на 11,8 рубля.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у чэрвені 2020 года ў параўнанні з маем 2020 года павялічылася на 1,1 %.
У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў чэрвені 2020 года склала 1044 рублі, у будаўніцтве – 905,3 рубля, у адукацыі – 900 рубля, на транспарце – 854,1 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы – 817,4 рубля. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у чэрвені 2020 года склалася ў памеры 833,5 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 842,4 рубля.
Святлана ШЧЫРАЯ,
начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup