На Дзятлаўшчыне пачалося датэрміновае галасаванне

Важнае Грамадства

9 жніўня 2020 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сёння, 4 жніўня, пачалося датэрміновае галасаванне. У 10 гадзін раніцы пачаў працу Ленінскі ўчастак для галасавання № 9, які размешчаны ў будынку гімназіі № 1 горада Дзятлава.

 

Першым выбаршчыкам на гэтым участку стала жыхарка вуліцы Прытыцкага Марыя Мікалаеўна Стырнік. Па традыцыі першага наведвальніка ўчастка павіншаваў старшыня камісіі Валерый Ішуцін і ўручыў памятны сувенір.

У Марыі Мікалаеўны пацікавіліся, чаму яна вырашыла скарыстацца правам датэрміновага галасавання? Жанчына паведаміла, што ў дзень выбараў па тэрміновых асабістых справах паедзе з горада, таму вырашыла прагаласаваць загадзя.

За ходам галасавання сёння назіраюць прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і  Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць па 8 жніўня (уключна) з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

Ганна СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 



Теги: