У гарадскім пасёлку Наваельня размешчаны чатыры ўчасткі для галасавання.
Карэспандэнты газеты 6 жніўня наведалі Першамайскі ўчастак для галасавання № 18, дзе найбольш выбаршчыкаў – 1175 чалавек.
На гэтым участку за два дні датэрміновага галасавання пабылі і прагаласавалі 140 чалавек.
Сёння, 6 жніўня, за ходам галасавання сочаць прадстаўнікі ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, раённай ветэранскай арганізацыі, а таксама назіральнік, абраны шляхам падачы заявы выбаршчыкаў.
Варта зазначыць, што і члены камісіі, і назіральнікі захоўваюць меры перасцярогі ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй па каронавірусу: участак для галасавання забяспечаны дэзынфікуючымі сродкамі, а наглядальнікі і члены камісіі – пальчаткамі і маскамі.
– Традыцыйна мы паклапаціліся пра інвалідаў па зроку і тых, хто кепска бачыць, – расказала старшыня камісіі Марына Лашкоўская. – Для слабавідушчых прадугледжаны трафарэты і лупы.
А вось у асноўны дзень выбараў, 9 жніўня, для тых, хто кепска сябе пачувае і не можа прыйсці на выбарчы ўчастак, будзе арганізавана галасаванне на даму. Варта толькі зрабіць заяўку. Мы заяўкі прымаем цяпер і будзем прымаць у дзень асноўнага галасавання да шасці гадзін вечара. Нам ужо зрабіла заяўку на галасаванне на даму сям’я Бандалевічаў, бо па стане здароўя і муж, і жонка не могуць самі наведаць участак.
Падчас датэрміновага галасавання, а таксама ў асноўны дзень выбараў грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” праводзіць акцыю “Галасуем усёй сям’ёй”. У ёй ужо прыняла ўдзел сям’я Клімец. Пётр і Таццяна наведалі выбарчы ўчастак разам з чатырма дзецьмі. Актывісткі жаночага руху Новаяльнянскага сельсавета падзякавалі шматдзетнай сям’і за ўдзел у названай акцыі, уручылі на памяць падарунак.
Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup