Белагурнаўскі тысячнік – Анатоль Нагорны

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

 – З вялікім задавальненнем ехаў да вас, шаноўны Анатоль Іванавіч, каб павіншаваць з тысячным намалотам, – так звярнуўся да вадзіцеля-тысячніка з КСУП “Белагурна” Анатоля Іванавіча Нагорнага старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.

Гэтага ўмелага працаўніка цэняць, шануюць і  ў раёне, і ў гаспадарцы. Працавіты і сціплы, старанны і адказны – так сказала пра Анатоля Нагорнага старшыня прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Святлана Драб.

– Гэта працаўнік, якому давяраеш на ўсе 100 %, – зазначыла Святлана Іванаўна падчас шанавання лідара жніва.

Анатолю Нагорнаму пажадалі моцнага здароўя, добрага надвор’я і  далейшых поспехаў. Віншаванні і найлепшыя пажаданні яму адрасавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар КСУП “Белагурна” Антон Маркевіч, старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Святлана Драб.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup