“АграМілк” убірае з палёў салому (+відэа)

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У “АграМілк” – сельскагаспадарчым філіяле рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта – Гроднааблнафтапрадукт” (былое КСУП “Русь-Агра”) стараюцца хутчэй убраць з палеткаў салому.

Гэта праца ў гаспадарцы даручана механізатарам  Валерыю Гурначу і Юрыю Чэпукойцю.

На рахунку Валерыя – 250 рулонаў, а кожная такая “котка” важыць па 700 кілаграмаў.

Але для прэс-пагрузчыка такая вага – пад сілу: падхоплівае рулоны і грузіць на платформу.

Палеткі, дзе жніво закончана, неабходна хутчэй вызваляць ад саломы. Працаўнікоў прыспешвае наступны клопат – надыходзіць сяўба азімага рапсу.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup