Заморы рыбы ў летні перыяд

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што рыбы, як і іншыя жывёлы, не могуць жыць без кіслароду.

Узбагачэнне вады кіслародам адбываецца двума шляхамі: з навакольнага паветра, дзякуючы ветру і дажджу, і за кошт жыццядзейнасці зялёных раслін. У выніку недахопу або поўнай адсутнасці ў вадзе кіслароду можа надысці замор рыбы. Найбольш адчувальныя да недахопу кіслароду ёрш, судак, акунь.

Для прафілактыкі ўзнікнення замору ў летні сезон неабходна не дапускаць залішняга зарастання вадаёмаў жорсткай надводнай расліннасцю. Да больш распаўсюджаных раслін, з якімі трэба змагацца, адносяцца: трыснёг, чарот, асака, рагоз,  аер і іншая.Жорсткую расліннасць знішчаюць выкошваннем, якое праводзяць у перыяд цвіцення раслін. Скошаную расліннасць варта своечасова ўбіраць. Таксама важна расчышчаць пратокі і крыніцы, выкошваць расліннасць у поймах рэк, меліярацыйных каналах.

Эфектыўнай мерай прадухілення замору рыбыў вадаёмах і вадацёках  з’яўляецца ўнясенне вапны. Вапнаванне садзейнічае раскладанню і паскарэнню мінералізацыі арганічнага рэчыва, а таксама паляпшэнню газавага рэжыму, нейтралізуе кіслую рэакцыю вады.

Аб фактах заморных і перадзаморных з’яваў на вадаёмах просім паведамляць на тэлефон гарачай лініі 8-01562-2-56-65 (кругласутачна).

Алег ТРАФІМЧЫК,
дзяржінспектар Слонімскай міжраённайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup