Водгук на праект “Успамінаючы мінулае”

Важнае Грамадства

На старонках газеты “Перамога” друкуюцца старыя фотаздымкі з архіва рэдакцыі.

Так рэалізоўваецца юбілейны праект “раёнкі” “Успамінаючы мінулае”.

Нядаўна жыхарка Дзятлава Любоў Багаслаўчык, даўняя падпісчыца нашай газеты, таксама выказала жаданне падзяліцца памятным фотаздымкам, якому больш за 20 гадоў. Ён з асабістага архіва Любові Віктараўны і нагадвае жанчыне, цяпер ужо пенсіянерцы, аб гадах працоўнай дзейнасці. На фотаздымку – працоўныя калектывы аддзела архітэктуры Дзятлаўскага райвыканкама і праектнага бюро каля адміністрацыйнага будынка. Злеванаправа: Ала Пратас, Марына Ахрамовіч, былы галоўны архітэктар раёна Мікалай Купрацэвіч, сама Любоў Багаслаўчык, Наталля Пачабыт, Святлана Заяц, Таццяна Пацынка. На дварэ прыкладна канец дзевяностых гадоў (дакладную дату ўладальніца фотаздымка на ім не пазначыла, а таму забылася). Аднак пра той час у памяці Любові Віктараўны застаюцца добрыя ўспаміны.

Ірына КАЎКЕЛЬ  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup