Памяць загінулых у гады ваеннага ліхалецця прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ”, “БСЖ”, “БРПА”, “Белая Русь”, ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый, працоўных калектываў, валанцёры Таварыства Чырвонага Крыжа, дзятлаўчане ўшанавалі хвілінай маўчання.
Яны ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў райцэнтра – абеліска Славы, мемарыяла “Дзеці ліхалецця”, брацкай магілы на тэрыторыі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, брацкага пахавання і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова ў гарадскім парку, брацкай магілы на вуліцы Кастрычніцкай, помніка земляку Іосіфу Філідовічу, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.
Наталля АВЯРЧУК,
Марыя ПАПОВА,
Ірына СТЫРНІК,
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup