Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дзень Незалежнасці — самае важнае свята ў жыцці кожнай краіны, кожнага народа.
Гэтае свята сімвалізуе нацыянальнае яднанне, пераемнасць пакаленняў, агульную адказнасць за сучаснасць і будучыню Радзімы, аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца шматвяковай гісторыяй, духоўнай і культурнай спадчынай свайго народа.
Жадаем вам добрага здароўя і плённай працы на карысць сваёй Айчыны і народа.
Міру, спакою і дабрабыту — у кожнай хаце, у кожнай сям’і, а таксама шчасця і росквіту краіны!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт