На Дзятлаўшчыне працягваюцца сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства

Свежыя навіны Улада

15 ліпеня з працаўнікамі раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі.

На сустрэчы ішла размова аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Таксама былі закрануты разнастайныя надзённыя пытанні, такія як будаўніцтва, забеспячэнне жыллём, добраўпарадкаванне горада і раёна.

Наша краіна прытрымліваецца сацыяльна арыентаванай мадэлі развіцця. У бягучай пяцігодцы рэалізоўваюцца 13 дзяржаўных праграм, пры гэтым больш за 60 % бюджэтных сродкаў інвестуюцца ў сацыяльную сферу: накіроўваюцца на падтрымку моладзі, грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, удасканаленне пенсійнай сістэмы, сістэмы адукацыі, культурнага абслугоўвання, спорту.

Пэўная  ўвага ў апошнія гады была нададзена пытаннях жыллёвага будаўніцтва. За 2016-2019 гады ўведзена ў эксплуатацыю 6646 квадратных метраў жылля, у тым ліку 116 квадратных метраў сельскагаспадарчымі арганізацыямі.

Свой пэўны ўклад у развіццё нашага раёна ўносяць работнікі жылкамунгаса. Цяпер РУП ЖКГ налічвае каля 300 працаўнікоў. Яны заняты на самых розных працоўных участках: падаюць у кватэры ваду і цяпло, клапоцяцца пра чысціню і парадак у горадзе і пасёлках, вырошчваюць і даглядаюць кветкі, рамантуюць і добраўпарадкоўваюць прыдамавыя тэрыторыі. Іх  прафесійная дзейнасць заўсёды на віду, і ад таго, наколькі яна паспяховая і эфектыўная, залежыць якасць жыцця, камфорт і настрой жыхароў Дзятлаўшчыны.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup