Цікава і займальна правесці канікулы школьнікам прапануе Войневіцкая сельская бібліятэка.
На працягу лета тут будзе дзейнічаць чытальня пад адкрытым небам “Летняе чытанне з захапленнем”. У рамках летніх пляцовак пройдуць літаратурны мікс “Кніжная эстафета сонечнага лета”, віктарына “У сяброўстве з кнігай праляцела лета”.
Бібліятэкар дапаможа з карысцю запоўніць вольны час: даведацца нешта новае, невядомае, праявіць творчае ўяўленне, проста пагартаць любімыя часопісы.
Святлана КАШЫРЭЦ,
бліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі