Дзятлаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” працягвае дапамагаць медыкам падчас неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
На гэты раз арганізацыя перадала ў Дзятлаўскую ЦРБ сто бутэлек пітной вады. Галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Алег Анцух і яго намесніца па медыцынскай частцы Інэса Гусева падзякавалі за своечасовую дапамогу.
‒ Вельмі прыемна, што грамадскія арганізацыі так хутка адгукаюцца на запыты медыкаў. Дапамога ніколі не бывае лішняй, асабліва, калі гаворка ідзе пра неспрыяльныя эпідэміялагічныя абставіны. Вялікі дзякуй усім, хто не застаецца ў баку, ‒ выказаўся Алег Іванавіч.
Намеснік старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вольга Рагачова паведаміла, што арганізацыя другі раз дапамагае медыкам раёна сродкамі першай неабходнасці.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup