Дапамога ад Чырвонага Крыжа

Важнае Грамадства

Падчас складанай эпідэміялагічнай сітуацыі без сродкаў абароны не можа абысціся ніводзін медык.

Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа добра гэта ведае і рэгулярна дапамагае медыцынскім работнікам Дзятлаўшчыны са сродкамі першай неабходнасці.

На гэты раз старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк завітала ў Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, каб перадаць ахоўныя маскі, шапкі, бахілы і пальчаткі.

Галоўны доктар райЦГЭ Алена Шайбак падзякавала Галіне Эдвардаўне за дапамогу:

‒ Вельмі прыемна, што Чырвоны крыж не забывае пра людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, нават у такой няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі. Вялікі дзякуй за шчодрую і своечасовую падтрымку.

 Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup