Адбыліся сустрэчы ў працоўных калектывах

Свежыя навіны Улада

7 ліпеня прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства.

З жыхарамі аграгарадка Таркачы сустрэўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. У КСУП «Хвінявічы» пабываў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.

У час сустрэч былі закрануты надзённыя праблемы. Кіраўнікі адказалі на пытанні, якія хвалююць вясковых жыхароў і працаўнікоў, пазнаёмілі з сацыяльна-эканамічным развіццём Дзятлаўшчыны.

Так, найважнейшай сферай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка.

Асноўнымі відамі таварнай прадукцыі ў раслінаводчай галіне з’яўляюцца збожжа, цукровыя буракі, бульба, рапс, ільнотраста, у жывёлагадоўчай – малако, мяса буйной рагатай жывёлы і свіней, развіваюцца авечкагадоўля і трусагадоўля.

У выніку праводзімай работы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2019 годзе атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур 30,0 ц/га (на 4,2 ц/га вышэй, чым у 2016 годзе), масланасення рапсу – 19,4 ц/га (павялічылася на 6,5 ц/га), бульбы – 271,0 ц/га (96,0 ц/га да ўзроуню 2016 года), цукровых буракоў – 503,0 ц/га, ільновалакна – 8,5 ц/га.

Стабілізавалася развіццё жывёлагадоўлі. За студзень-красавік 2020 года вытворчасць прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала  2343 тоны або 118,8 працэнта да 2019 года.

За 2015-першы квартал 2020 гады пэўнае развіццё атрымала прамысловасць раёна. Найбольшага прыросту аб’ёмаў вытворчасці да ўзроўню 2015 года дасягнулі Дзятлаўскі філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Молочный мир”(у 2,1 раза), ААТ  “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”(у 2,5 раза), ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” (142,5 %).

Наша краіна прытрымліваецца сацыяльна арыентаванай мадэлі развіцця.У бягучай пяцігодцы рэалізоўваецца 13 дзяржаўных праграм, пры гэтым больш за 60 % бюджэтных сродкаў інвестуюцца ў сацыяльную сферу: накіроўваюцца на падтрымку моладзі, грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, удасканаленне пенсійнай сістэмы, сістэмы адукацыі, культурнага абслугоўвання, спорту.

Пэўныя намаганні ў бягучай пяцігодцы былі накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя. Палепшана матэрыяльна-тэхнічная база. Фінансавыя выдаткі на ахову здароўя на 1 жыхара выраслі на 139,6 працэнта.

Паслядоўная работа праводзілася ў сістэме адукацыі. З 2015 года да мая 2020 года на капітальны рамонт і рэканструкцыю ўстановаў адукацыі накіравана больш за 1,7 мільёна рублёў.

Пэўная  ўвага ў апошнія гады была нададзена пытаннях жыллёвага будаўніцтва. За 2016-2019 гады ўведзена ў эксплуатацыю 6646 квадратных метраў жылля, у тым ліку 116 квадратных метраў сельскагаспадарчымі арганізацыямі.

Праведзена значная работа па комплексным добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна. Выкананы работы па добраўпарадкаванні вуліцы Мічурына ў  Дзятлаве, праведзена мадэрнізацыя і  добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый трох жылых дамоў па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве. Уведзены ў эксплуатацыю сабор новапакутнікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай у Дзятлаве.

Надаецца ўвага рамонту аб’ектаў сацыяльнай і культурнай сферы, рамонту дарог, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, паляпшэнню эстэтычных якасцяў населеных пунктаў.

У раёне працягваецца работа па павышэнні якасці культурнага абслугоўвання насельніцтва. Забяспечана выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў.

Ірына СКРУНДЗЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: