“Уладар сяла” сёлета ў анлайн фармаце

Важнае Да ведама грамадзян

У Беларусі стартуе традыцыйны моладзевы конкурс “Уладар сяла”, скіраваны на папулярызацыю вясковага жыцця, захаванне народных і сямейных традыцый.

З 10 па 22 чэрвеня 2020 года пройдуць раённыя этапы конкурсу, якія сёлета ладзяцца ў анлайн фармаце.

Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” заклікае маладыя сем’і, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці больш за тры гады, прыняць удзел у конкурсных іспытах “Уладар сяла” і заявіць аб сабе.

Па ўмовах конкурсу да 22 чэрвеня неабходна прадаставіць у раённы камітэт ГА “БРСМ” (e-mail: brsm@dyatlovo.gov.by, тэлефон/факс 2-52-63) заяўку, эсэ “Мая сям’я самая лепшая” і відэаролік-прэзентацыю да 10 хвілін, у якім расказваецца аб сямейным падворку, кулінарных і творчых здольнасцях гаспадароў. Пры гэтым важна, каб муж ці жонка былі малодшыя за 31 год, працавалі на вёсцы, у тым ліку ў галіне будаўніцтва, сацыяльнай сферы, сельскай гаспадарцы, прамысловасці, на транспарце або з’яўляліся індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія вядуць фермерскую гаспадарку.

Сям’я-пераможца раённага этапу прыме ўдзел у абласным, які пройдзе да 1 ліпеня. Завершыць праект рэспубліканскі этап: сем’і, якія атрымаюць перамогу ў абласных этапах “Уладара сяла”, прымуць удзел у рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Ён адбудзецца 10-11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup